Лукашэнка рэдка сядзіць у камп'ютары, але чытае Telegram і глядзіць "Дождь"

Фота Reuters
Фота Reuters

На сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх медыя Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанне, хто падказаў яму зрабіць з Беларусі IT-краіну, прызнаўся, што не з'яўляецца экспертам у тэхналогіях.

"Айфона ў мяне ў кішэні няма, і не карыстаюся ім ніколі. Калі б вы ведалі, што такое айфон і якія ў яго ёсць праграмы і магчымасці сачыць за вамі - вы б таксама ім не карысталіся б", — сказаў кіраўнік краіны.

Таксама, паведамляе sputnik.by, Лукашэнка расказаў, што сочыць за некаторымі Telegram-каналамі, якія публікуюць палітычны инсайд і глядзіць расійскі тэлеканал "Дождж". Кіраўнік дзяржавы прызнаўся: "Не эксперт [ў тэхналогіях], нават у кампутар рэдка залажу". Нягледзячы на ​​гэта, ён аддае належнае інтэрнэту, таму што гэта магчымасць быць пачутым. Але ў той жа час Лукашэнка заклікаў дыферэнцаваць інфармацыю і пераступаць праз смецце ў інтэрнэце.

На аналагічнай сустрэчы ў 2016 годзе Лукашэнка расказаў, што лічыць перспектыўным развіццё новых тэхналогій. "Часы нафты і газу сыходзяць. Будучыня — за найноўшымі тэхналогіямі. Тое, што, на шчасце, мы стварылі ў свой час — Парк высокіх тэхналогій. Вось гэтыя ўсякія гаджэты, айфоны, плафоны і іншае, гэта будзе прыносіць багацце ў будучыні. Сучасныя, найноўшыя тэхналогіі. Я сустракаюся з многімі людзьмі і ўвесь час ад іх гэта чую. А гэта ў нас ёсць, і гэта мы павінныя і будзем развіваць".

У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

"Беларусь робіцца фактычна першай у свеце дзяржавай, якая адкрывае шырокія магчымасці для выкарыстання тэхналогіі блокчэйн. У нас ёсць усе шанцы стаць рэгіянальным цэнтрам кампетэнцый у гэтай галіне", — заявіў тады Лукашэнка.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 14.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі