Лукашэнка распавёў, як стрымлівае "Белую Русь" ад ператварэння ў партыю

Лукашэнка распавёў, як стрымлівае "Белую Русь" ад ператварэння ў партыю

Пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі з пасланнем народу і парламенту дэпутаты Палаты прадстаўнікоў змаглі задаць пытанні кіраўніку дзяржавы. Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім прапанавала, каб грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць больш за 10 гадоў і маюць больш за 3000 сяброў, мелі права вылучаць на выбарах сваіх кандыдатаў без збору подпісаў.

У адказ кіраўнік Беларусі заявіў, што з'яўляецца прыхільнікам таго, каб кандыдаты на выбарах былі бліжэй да народа. "Каб была мая воля, то я адправіў бы ўсіх кандыдатаў збіраць подпісы", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.

На думку Лукашэнкі, збіраючы подпісы, кандыдат ужо займаецца агітацыяй. Таму ён лічыць неабходным гэтую працэдуру. "Паверце, у гэтым нічога дрэннага няма. Дый што мне вас угаворваць. Вы самі гэта ведаеце выдатна, удзельнічалі ў парламенцкіх выбарах", — сказаў кіраўнік дзяржавы Алене Анісім.

Пры гэтым ён прыгадаў праўладную грамадскую арганізацыю "Белая Русь". На думку беларускага кіраўніка, гэта самая магутная арганізацыя. "Фактычна заўтра можа быць партыяй. Шчыра кажучы, я іх ужо стрымліваю — не рвіцеся туды", — прызнаўся Лукашэнка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі