Лукашэнка распавёў, хто павінен працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта

Лукашэнка распавёў, хто павінен працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта

Нарада па аптымізацыі Адміністрацыі прэзідэнта праходзіць у панядзелак у Аляксандра Лукашэнкі. Падчас яе кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў дзяржаўным апараце мусіць быць бесперапыннае кадравае абнаўленне.

"У гэтай сферы мусяць застацца толькі тыя, у каго гараць вочы, хто хоча працаваць і прыносіць карысць дзяржаве. Іншага не дадзена. Дэбюракратызацыя, ідэалагічная і кадравая палітыка, эканамічная экспертыза, прававы напрамак у працы прэзідэнта з'яўляюцца найважнейшымі", — перадае словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба.

Лукашэнка нагадаў, што рэфармаваць Адміністрацыю ён даручаў новаму кіраўніку гэтай структуры і яе першаму намесніку, калі прызначаў на гэтыя пасады. Па словах кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыя павінна быць у авангардзе абнаўлення працы дзяржаўных органаў. Скараціўшы Адміністрацыю, ён спадзяецца павысіць эфектыўнасць работы дзяржапарату.

Беларускі кіраўнік заявіў, што ў Адміністрацыі мусяць выпрацоўваць і акумуляваць самыя перадавыя ідэі, патрэбныя для развіцця дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі