Лукашэнка прызначыў шэраг чыноўнікаў

Лукашэнка прызначыў шэраг чыноўнікаў

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак прызначыў шэраг чыноўнікаў і даў згоду на прызначэнне іншых.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Аляксандр Пазняк прызначыны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, Аляксандр Гур'янаў стаў амбасадарам Беларусі ў Італіі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Муквіча намеснікам міністра па падатках і зборах, Віктара Клімава — пракурорам Брэсцкай вобласці, Аляксандра Мікалуцкага — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама, Віктара Аскеркі — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Таксама атрымалі прызначэнні шэраг старшыняў райвыканкамаў і чальцоў Гомельскага і Мінскага аблвыканкамаў.

Прызначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Лукашэнка папярэдзіў іх, што на гэтай пасадзе многія пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. "Я не супраць, але — за ваш уласны кошт", — дадаў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, "вельмі шмат старшыняў райвыканкамаў на гэтым пагарэлі".

Фота: kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі