Вы тут

Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі

Іван Крупко / sb.by

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Ім стаў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, паведамляе БЕЛТА. З красавіка 2019-га гэтую пасаду займаў Аляксандр Хацько.

Крупко 1974 года нараджэння, ён — ураджэнец Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (у 1998-м) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (у 2007-м). Працаваў заатэхнікам у калгасе ў Нясвіжскім раёне, пасля — у райвыканкаме. У 2010-м стаў старшынём Нясвіжскага райвыканкама. У 2016-м узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Мінскі раённы выканкам узначаліў у сакавіку 2018-га і ўжо праз два гады стаў міністрам.

Крупко заявіў, што ўсе вобласці краіны гатовы да пачатку пасяўных працаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.