Лукашэнка прызначыў "галоўнага па будаўніцтве АЭС" і пракурора Стука

Кіраўнік Беларусі сёння ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Філімонова дырэктарам дзяржаўнай установы ”Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі“. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Раней М.Філімонаў выконваў абавязкі дырэктара гэтай установы. Як ён адзначыў у гутарцы з журналістамі, сёлета будзе канчаткова вызначаная пляцоўка для будучага атамнага рэактара, працы па выбары якой ужо знаходзяцца на стадыі завяршэння.

А. Лукашэнка сёння даў згоду на прызначэнне Юрыя Рымашэўскага намеснікам міністра энергетыкі, а таксама ўзгадніў прызначэнне шэрагу чыноўнікаў. Сярод іншых намеснікам старшыні Прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў прызначаны Сяргей Рахманаў, а намеснікам генеральнага пракурора Беларусі — Аляксей Стук.

"Хартыя-97" нагадвае, што менавіта А.Стук на пасадзе пракурора Ленінскага раёна Мінска адмовіўся пачынаць справу на невядомых асобаў, якія на пачатку 2006 г. напалі на кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Як намеснік пракурора сталіцы ён у сакавіку 2008 года падпісваў санкцыю на ператрус у журналісцкіх офісах у Мінску і ў рэгіёнах, а таксама ў гродзенскіх офісах БНФ і Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі