Лукашэнка пры сустрэчы з Засем раскрытыкаваў Расію-"інтэгратара"
Беларусь прыхільна ставіцца да інтэграцыйных працэсаў. але будзе выразна прытрымлівацца сваіх інтарэсаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генсакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіславам Засем 5 сакавіка.
У сваёй прамове ён раскрытыкаваў Расію, хаця прама яе і не назваў.
"Мы будзем, як і раней, адданыя інтэграцыйным працэсам, у тым ліку ў вайсковай сферы, але пры гэтым будзем выразна прытрымлівацца нашых інтарэсаў. На гэтую суперпрагматычную пазіцыю, ты ведаеш, хто падштурхоўвае рэспублікі, якія знаходзяцца вакол гэтага інтэгратара", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што інтарэсы Беларусі пакуль што абсалютна супадаюць з інтарэсамі суседніх краін і асабліва чальцоў арганізацыі. Не асабліва нашыя інтарэсу сувярэчаць і інтарэсам Украіны, упэўнены ён.
Пасля гэтага Лукашэнка і Зась абмеркавалі будучы саміт АДКБ, які сёлета пройдзе ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.