Лукашэнка: праз некалькі год Беларусь стане вялікай хакейнай дзяржавай

Сёння Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазела вышэйшай спартовай узнагародай краіны — ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб узнагароджанні прэзідэнта IIHF алімпійскі камітэт нашай краіны прыняў у сувязі са стагоддзем беларускага хакею, а таксама "рэвалюцыйным унёскам Рэнэ Фазела ў хакей". Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў:

"Упэўнены, што пройдзе некалькі гадоў — і Беларусь заявіць пра сябе як пра вялікую хакейную дзяржаву, заняўшы годнае месца ў адпаведнай табелі аб рангах. У нашай краіне робіцца ўсё, каб ператварыць яе ў хакейную дзяржаву сусветнага ўзроўню".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі