Лукашэнка прапанаваў генералам уявіць, адкуль будзе напад: з захаду ці з поўдня

Лукашэнка прапанаваў генералам уявіць, адкуль будзе напад: з захаду ці з поўдня

10 траўня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі было кіраўніцтва Узброеных сіл, міліцыі, КДБ, урада, Саўбеза. Абмяркоўвалася дзяржаўная абарончая замова на 2022 год з улікам цяперашняй сітуацыі. Была пастаўлена задача "абапірацца на айчыннага вытворцу". У беларускае войска збіраюцца паставіць мадэрнізаваныя ракетныя комплексы.

Лукашэнка прапаноўваў прысутным паглядзець "на ўрокі Украіны". "Некалькі ўдараў было нанесена па тэрыторыі Расіі ўкраінскай арміяй, — гаварыў ён. — Як падабраліся туды беспілотнікі і верталёты?.. Неабходныя спецыяльныя радыёэлектронныя ўстаноўкі". Дарэчы, украінскі бок афіцыйна так і не прызнаў, што гэта былі яго атакі. Аднак у Аляксандра Лукашэнкі сумненняў няма. І ён, відавочна, дапускае, што ўдары могуць быць і па беларускай тэрыторыі (дагэтуль іх не было за ўвесь час вайны).

Лукашэнка прызнаўся, што да вайны ва Украіне ўзбраенне беларускай арміі бачылі інакш. Цяпер жа ён ставіць задачу вайскоўцам вызначыць, "якая вайна будзе, не дай Бог, у Беларусі, якая зброя нам будзе неабходная для нашай арміі, калі нам прыйдзецца абараняць сваю краіну". А пагрозу для Беларусі Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму бачыць і спадзяецца на падтрымку Расіі (у тым ліку і ў ракетным будаўніцтве).

"Вось уявіце — агрэсія, — гаварыў ён на нарадзе. — Як яна будзе здзяйсняцца? З заходняй або паўднёвай тэрыторыі? Мы некалькі сцэнарыяў бачым".

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што "мы не агрэсары, мы ні на каго не збіраемся наступаць".

Лукашэнка прапанаваў генералам уявіць, адкуль будзе напад: з захаду ці з поўдня
president.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі