Лукашэнка павіншаваў Веру Лапко з перамогай на юніёрскім Australian Open

Лукашэнка павіншаваў Веру Лапко з перамогай на юніёрскім Australian Open

Кіраўнік Беларусі і Нацыянальнага алімпійскага камітэту Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сябра нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Веру Лапко з перамогай на турніры “Вялікага Шлему” Australian Open.

“Сёння на тэнісным небасхіле ярка заблішчэла твая зорка, і гэта найбольш значны поспех беларускай школы тэнісу на юніёрскім узроўні за апошнія 11 гадоў”, — цытуе віншаванне БЕЛТА.  

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы свайму таленту, працавітасці і самаадданасці Вера Лапко зможа яшчэ не аднойчы парадаваць беларускіх заўзятараў, дамагацца гучных перамогаў і на дарослым узроўні. Таксама кіраўнік краіны пажадаў 17-гадовай спартсменцы і ўсёй жаночай зборнай здароўя, шчасця і ўдачы ў матчы Кубка Федэрацыі ў Квебеку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі