Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Чэхіі са 100-годзем утварэння дзяржавы

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Чэхіі са 100-годзем утварэння дзяржавы

28 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Чэскай Рэспублікі Мілаша Земана і чэшскі народ са 100-годдзем са Дня ўзнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. Незалежнасць Чэхіі абвешчаная 28 кастрычніка 1918 года, за некалькі дзён да заканчэння 1-й сусветнай вайны і праз 7 месяцаў пасля таго, як пра стварэнне сваёй дзяржавы абвясцілі беларусы.

Але сваіх суайчыннікаў Лукашэнка са 100-годдзем дзяржаўнасці вырашыў не віншаваць. Наадварот, у сакавіку 2018 года ён назваў БНР “сумнай старонкай” у гісторыі Беларусі і дадаў, што “ганарыцца гэтым не трэба”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі