Лукашэнка паведаміў Кучме пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма 4 сакавіка абмеркаваў па тэлефоне ўкраінскую сітуацыю з Аляксандрам Лукашэнкам.



Як паведамляе сайт zn.ua, кіраўнік Беларусі адназначна выказаўся за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. На яго думку, вырашэнне ўсіх складаных унутрыпалітычных і міжнародных праблем неабходна знаходзіць толькі мірным шляхам.



Лукашэнка таксама заявіў, што падобную пазіцыю ён намераны выказаць у сераду падчас трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі ды Казахстана ў Маскве.



У сваю чаргу, Кучма падзякаваў Лукашэнку за яго ўзважаную пазіцыю. Экс-кіраўнік Украіны падкрэсліў, што нельга дапусціць развіцця падзей па іншым сцэнары.



Архіўнае фота — ser-buk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі