Лукашэнка патрабуе не імпартаваць у Беларусь жвір, крэйду, гіпс

 Лукашэнка патрабуе не імпартаваць у Беларусь жвір, крэйду, гіпс

18 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада аб стане і перспектывах развіцця сыравіннай базы Беларусі. Кіраўнік краіны абурыўся імпартам карысных выкапняў, якіх у Беларусі з лішкам, перадае БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што можа зразумець, калі Беларусь выдаткоўвае значныя грошы на сыравіну, якой у нас недастаткова. Але няясна, чаму мы імпатруем тое, што і так ёсць.

Лукашэнка: "Толькі на вуглевадароды выдаткоўваем больш за 11 млрд долараў штогод. Але гэта імпарт, дзякуючы якому мы забяспечваем стабільную працу нашай энергетычнай сістэмы і іншых важных эканамічных галін. Аднак незразумелы імпарт таго, чаго ў нас хапае з лішкам, напрыклад, друзу, жвіру, пяску, гліны , крэйды, гіпсу і шэрагу іншых пазіцый".

На нарадзе абмяркоўвалася, як знізіць залежнасць беларускай эканомікі ад імпарту сыравіны. Лукашэнка цікавіўся, як наладзіць на належным узроўні імпартазамяшчэнне наяўных у Беларусі рэсурсаў. Па яго словах, праблема імпартазамяшчэння — гэта не толькі эканоміка, але і палітыка, "якая ўпіраецца ў незалежнасць нашай дзяржавы".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі