Лукашэнка патрабуе нарошчваць экспарт беларускай прадукцыі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў нарошчваць экспарт беларускай прадукцыі для падтрымання стабільнасці на валютным рынку краіны.  Паводле інфармацыі афіцыйных крыніцаў, адпаведнае ўказанне кіраўнік дзяржавы даў 11 чэрвеня ў часе прадстаўлення на пасадзе старшыні Мінаблвыканкаму Леаніда Крупца. Лукашэнка адзначыў, што ў першым квартале бягучага году экспарт тавараў скарочаны, а план па экспарце не было выкананае ў мінулым годзе.

Паводле яго словаў напрыканцы 2006 года - у пачатку бягучага Беларусь была на мяжы фінансавага крызісу, аднак сітуацыя стабілізаваная. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі