Вы тут

Лукашэнка пагаварыў з Пуціным пра беларуска-расійскую інтэграцыю

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на палях саміта ШАС у Бішкеку сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. Сустрэча адбылася пасля афіцыйнай часткі саміту.

Лукашэнка запрасіў расійскага калегу наведаць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўдзел расійскіх спартоўцаў у гэтым турніры. 

Акрамя таго, Лукашэнка і Пуцін пацвердзілі ранейшыя дамоўленасці пра сустрэчу, на якой плануецца абмеркаваць беларуска-расійскую інтэграцыю.

Дарэчы, на 15 чэрвеня ў Маскве запланаванае пасяджэнне працоўнай групы па пытаннях беларуска-расійскай інтэграцыі.