Лукашэнка: Органы ўнутраных справаў заслужылі самую годную адзнаку

Лукашэнка: Органы ўнутраных справаў заслужылі самую годную адзнаку

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваахоўнікаў з Днём беларускай міліцыі, які адзначаецца ў краіне 4 сакавіка.

“Увасабляючы для нашых грамадзян справядлівасць і бяспеку, органы ўнутраных спраў заслужылі самую годную ацэнку не толькі кіраўніцтва краіны, але і ўсяго беларускага народа”, — цытуе тэкст віншавання БЕЛТА.

Таксама адзначаецца, што структурныя падраздзяленні міліцыі “маюць магутны патэнцыял і здольныя ўпэўнена кантраляваць становішча, апярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, надзейна абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў”.

“Перакананы, што асабісты склад МУС будзе і надалей эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы з улікам сучасных патрабаванняў і ўмоў, прымнажаць выпрацаваныя дзесяцігоддзямі бездакорнай службы традыцыі, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне!” — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.

Дзень беларускай міліцыі прымеркаваны да пэўнай гістарычнай даты: 4 сакавіка 1917 года загадам цывільнага каменданта горада Мінска Міхаіл Міхайлаў (Міхаіл Фрунзе) быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага Саюза па ахове парадку ў горадзе Мінску. Свята афіцыйна зацверджанае ўказам прэзідэнта 26 сакавіка 1998 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі