Лукашэнка: Няма прычын, каб я адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

"На сёння няма прычын, каб я адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.
Паводле слоў беларускага прэзідэнта, калі ён "будзе адчуваць, што
непраходны, то не палезе ў гэтыя выбары". Лукашэнка адзначыў, што
выбарчае заканадаўства Беларусі не супярэчыць Канстытуцыі краіны.

БелаПАН