Лукашэнка: ніхто не павінен раздзярбаніць Украіну

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 лютага, размаўляючы з жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на цырымонію ўскладання вянкоў да манументу Перамогі, перадае БЕЛТА.



“У іх свае праблемы. Майдан для нас не навіна. Гэта не першы раз і, вы ведаеце, з першымі майданаўцамі (Віктар Юшчанка ды іншыя) я дагэтуль сябрую. У іх свае пытанні, у нас — свае, і мы будзем на гэтым будаваць сваю палітыку. У іх свая дзяржава, а ў нас — свая”, — сказаў беларускі лідар.



“У нас адзіныя мэты па Украіне. Украіна павінна быць цэласнай. Ніхто не павінен раздзярбаніць гэту вялікую краіну, яна нам не чужая. Таму не трэба перажываць, што вось, там нешта здарылася, у нас будзе. Трэба перажываць, што нашы людзі там перажываюць гэты цяжкі крызіс. Гэта вельмі цяжка, і гэта толькі пачатак”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі