Лукашэнка не ўзяў міністраў да сябе ў самалёт

Лукашэнка не ўзяў міністраў да сябе ў самалёт

Увечары 20 ліпеня дэсант з беларускіх чыноўнікаў высадзіўся ў Кіеве. На 21 ліпеня запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі — спачатку сам-насам, а пасля ў пашыраным фармаце.

Беларускага лідара падчас афіцыйнага візіта ва Украіну суправаджае світа з міністраў. Усе яны прыляцелі ў Кіеў звычайным рэйсам Belavia — пра гэта сведчаць здымкі, зробленыя ў аэрапорце "Жуляны":

Аляксандр Лукашэнка таксама прыляцеў у Кіеў увечары 20 ліпеня. Але ён здзейсніў гэтае падарожжа на "прэзідэнцкім" Boeing. Вунь ён, за спінай кіраўніка Беларусі:

Лукашэнка не ўзяў міністраў да сябе ў самалёт
Фота: president.gov.by

Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам адбудзецца раніцай 21 ліпеня і працягнецца не больш за паўтары гадзіны. Яна пачнецца ў 11:00, а ў 12:30 прэзідэнты зробяць сумесную заяву для СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі