Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца ў Кіеве раніцай 21 ліпеня

Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца ў Кіеве раніцай 21 ліпеня

20 ліпеня пачынаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну. Прэс-служба беларускага лідара паведамляе, што ў Кіеве "запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якія пройдуць у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе".

З графіка Пятра Парашэнкі вынікае, што сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам адбудзецца раніцай 21 ліпеня і працягнецца не больш за паўтары гадзіны. Яна пачнецца ў 11:00, а ў 12:30 прэзідэнты зробяць сумесную заяву для СМІ.

Як Лукашэнка з Парашэнкам паспеюць за паўтары гадзіны і "сам-насам", і "ў пашыраным складзе", пакуль незразумела.

Але ў кіраўніка Беларусі вялікія планы: "Чакаецца, што па выніках перамоваў у прысутнасці лідараў дзвюх краінаў будзе падпісаны шэраг дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва ў эканоміцы, навукова-тэхнічнай галіне, а таксама ў сферах культуры і міжнацыянальных адносінаў", — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі