Лукашэнка: Не дай бог, паўторыцца дэстабілізацыя фінансавай сітуацыі

Паўторная дэстабілізацыя эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў Беларусі недапушчальная. Такую заяву зрабіў 30 снежня Аляксандр Лукашэнка падчас прадстаўлення новага старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калавура.

"Гэтага ў краіне больш быць не можа, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Нават з самых неймаверна складаных сітуацый мы павінны выходзіць годна. Запомніце, гэта ваша, перш за ўсё, зона адказнасці, ваша задача. Не дай бог гэта паўторыцца. І меры ў дачыненні да вас будуць прынятыя самыя жорсткія".

Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў навесці парадак на фінансавым рынку. Лукашэнка адзначыў, што стратэгічная задача Нацбанка — умацаваць давер людзей і прадпрыемстваў да беларускага рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі