Лукашэнка не бачыць праблем ва ўзаемаадносінах Беларусі з астатнім светам

"Мы ні з кім не жадаем сварыцца: ні з Усходам, ні з Захадам", — заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка ў інтэрв'ю в'етнамскім СМІ. "Думаю, што нармалізуюцца адносіны з амерыканцамі, ёсць перспектывы нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам", — цытуюць кіраўніка дзяржавы афіцыйныя крыніцы. А.Лукашэнка адзначыў, што Беларусь "спрабуюць прыціснуць санкцыямі". На думку прэзідэнта, гэта "марныя спробы". "Мы знойдзем рынкі збыту сваёй прадукцыі", — сказаў прэзідэнт.

А.Лукашэнка заявіў, што калі б Беларусі не заміналі развіваць эканоміку, то яна ўзрастала б вялікімі тэмпамі", — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў тым, што, нягледзячы на пэўныя шурпатасці, Беларусь хуткім часам з усімі выбудуе нармалёвыя адносіны. "Я не бачу ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах Беларусі з астатнім светам", — падкрэсліў прэзідэнт.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі