Лукашэнка: Не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых суседзяў

Лукашэнка: Не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых суседзяў

Выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл 30 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі неабходна ўвесь час удасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку тэрытарыяльную, паведамляе БЕЛТА.

“Як кіраўнік дзяржавы я не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых заходніх і ўсходніх суседзяў. Не час, і гэта не трэба. Трэба займацца рэальнай абаронай, а не паказушнай. І вось тут мы гатовыя з Расіяй на любыя мерапрыемствы”, — сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ніводны сучасны канфлікт не пачынаўся ўварваннем замежных войскаў на тэрыторыю той ці іншай дзяржавы і звычайна выкарыстоўваецца сцэнарый развалу дзяржавы знутры. “Таму галоўная задачы ў тым, каб забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу і любой дэстабілізацыі абстаноўкі”, — адзначыў ён.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі