Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі ў сувязі з тэрактам у Стамбуле

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

МЗС Беларусі ў сваю чаргу “рашуча асудзіў усе праявы тэрарызму і пацвердзіў салідарнасць з дружалюбным народам Турцыі”.

Тэракт у папулярным клубе Reina  адбыўся ў ноч на 1 студзеня. Невядомыя злачынцы прыйшлі ў клуб, дзе было сама меней 700 чалавек, і адкрылы агонь з кулямётаў па наведніках. Тэрарысты зніклі з месца здарэння, вядзецца іх пошук.

Загінула 39 чалавек, каля 70 атрымалі раненні.

Беларускія дыпламатычныя службы цяпер правяраюць, ці не было сярод пацярпелых у гэтым тэракце нашых суграмадзян.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі