Лукашэнка нагадаў пра ўнёсак Беларусі ў перамогу над фашызмам

У Мінску на Дзень Перамогі прайшло ўрачыстае шэсце. Яго ўдзельнікі ўсклалі вянкі да манумента Перамогі ў цэнтры сталіцы. На цырымоніі выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі стаў для мільёнаў людзей вечным сведчаннем доблесці народаў, якія адолелі фашызм, перадае БЕЛТА.



Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на вялікі ўнёсак Савецкага Саюза ў заваёву Перамогі: "Нікому нельга забываць, што менавіта Савецкі Саюз адыграў вырашальную ролю ў разгроме гітлераўскай Германіі, сарваў крывавыя планы нацыстаў аб сусветным панаванні і выратаваў ад прыгнёту 11 краін Еўропы з насельніцтвам больш за сто мільёнаў чалавек".


Кіраўнік дзяржавы вылучыў неацэнны ўклад Савецкай Беларусі ў разгром ворага: "Яна была рэспублікай-партызанкай. У строй народных мсціўцаў ўсталі каля паўмільёна чалавек. 88 з іх ўганараваныя высокім званнем Героя Савецкага Саюза".



Памяць усіх герояў і ахвяраў вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі