Лукашэнка: "Надыходзіць эра робатаў, хацелася б гэта каму-небудзь ці не"

Лукашэнка: "Надыходзіць эра робатаў, хацелася б гэта каму-небудзь ці не"

"Надыходзіць эра робатаў, хацелася б гэта каму-небудзь ці не", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання парка высокіх тэхналогій 12 красавіка. 

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, яго цікавасць выклікалі распрацоўкі ў галіне робататэхнікі. Робаты могуць быць запатрабаваныя ў такіх сферах, як прамысловасць, медыцына, АПК і нават грамадскае харчаванне. Лукашэнка не выключыў, што паказаная яму распрацоўка можа быць запатрабаваная ў беларускім аўтамабілебудаванні. 

Таксама ён азнаёміўся з развіццём кампаніі ЕРАМ Systems. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў усе пытанні, якія ўзнікаюць у адносінах кампаніі з дзяржструктурамі, вырашаць адразу праз першага віцэ-прэм'ера. "Вам не трэба шукаць агульныя падыходы з дзяржструктурамі. Першы віцэ-прэм'ер, можна сказаць, ваш памочнік. Калі нешта трэба — на здароўе. Не шукайце нават гэтых кантактаў. Калі нейкія перашкоды, вы не саромцеся, кажыце", — прызначыў адказнага Лукашэнка.

Падкрэсліваецца што зацікавіўся беларускі кіраўнік тэхналогіямі віртуальнай рэальнасці. Акрамя відэагульняў яны могуць выкарыстоўвацца, напрыклад, у адукацыі або прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі