Лукашэнка: Мне няма чаго абмяркоўваць з Пуціным

Няма тых пытанняў, якія б мы маглі б зараз абмяркоўваць з Пуціным на вышэйшым узроўні”, - заявіў сёння А.Лукашэнка ў часе рабочай паездкі па рэгіёнах. “Пахадзіць па беразе мора ў Сочы, пагутарыць і пасля чуць са СМІ крытыку, маўляў, пахадзілі-пагаманілі, а дзе вынік? Нам гэта не патрэбна”, - сказаў Лукашэнка. “Думаю, мы рэальна можам там (на чарговым пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы) правесці пасяджэнне і абмеркаваць усе нашыя пытанні”, - адзначыў ён. “Калі нам трэба сустрэцца, мы сустрэнемся… Аб гэтым спакойна б, як гэта бывае заўжды, паведамілі і беларускія СМІ”, - сказаў Лукашэнка.

Па матэрыялах Агенства фінансавых навінаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі