Лукашэнка: Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу

Лукашэнка: Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу

21 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ў амбасадараў 10 краін — Аўстрыі, Арменіі, Бахрэйна, Вьетнама, Ганы, Канады, Туніса, Чарнагорыі, Чэхіі і Сальвадора. У сваёй прамове ён выказаўся пра дачыненні Беларусі з кожнай з гэтых краін. Таксама Лукашэнка адзначыў, што "Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу па пытаннях бяспекі дзяржаў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі". У гэтым беларускі кіраўнік "глыбока перакананы". Афіцыйны Мінск збіраецца і далей "ініцыяваць міралюбныя, аб'ядноўваючыя праекты супрацоўніцтва", інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Амбасадары пачулі ад кіраўніка Беларусі, што яны пабачаць у нашай краіне "сур'ёзныя пераўтварэнні, асабліва ў эканоміцы". Лукашэнка згадаў стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і ўмоваў для вядзення бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі