Лукашэнка: Мінадукацыі халатна і безадказна падыходзіць да стварэння падручнікаў

Лукашэнка: Мінадукацыі халатна і безадказна падыходзіць да стварэння падручнікаў

Аляксандр Лукашэнка патрабуе падрыхтаваць якасныя падручнікі для школ і ВНУ. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння падчас ўручэння дыпломаў дактарам навук і атэстатаў прафесараў навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

“Вось што нам замінае напісаць нармальны падручнік?” — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама лічыць, што Мінадукацыі халатна і безадказна падыходзіць да гэтага пытання, перадае БЕЛТА.

Апроч таго, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на сёння навука з’яўляецца найважнейшым рэсурсам для ўздыму цэлых галінаў. Па яго словах, ва ўсім свеце сёння складваюцца вельмі няпростыя эканамічныя ўмовы. “Будучыня Беларусі ў многім залежыць ад таго, як мы павядзем сябе ў гэтай сітуацыі — апусцім рукі, пачнём панікаваць, крычаць гвалтам або будзем шукаць перспектыўныя шляхі вырашэння праблемаў, якія ўзніклі”.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі