Лукашэнка: Майдан, ад якога мы сёння спрабуем сысці

Лукашэнка: Майдан, ад якога мы сёння спрабуем сысці

26 чэрвеня ў Салігорску падчас сустрэчы з "актывам" Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка згадаў пра жаданне людзей "жыць справядліва", але гэта, на яго думку пазітыву не прынясе.

"Людзі хочуць жыць справядліва, — гаварыў Лукашэнка. — Мы можам гэта зрабіць, але гэта будзе бяда! Літаральна праз месяц мы не проста рэвалюцыю народзім, мы народзім той Майдан, ад якога мы сёння спрабуем сысці і які нам навязваюць з усіх бакоў. Памятайце гэта!".

Па словах Лукашэнкі, "нельга нахіляць людзей так, каб яны страцілі ўсялякую надзею". "Бо мы самі адтуль!", — сказаў прысутным кіраўнік дзяржавы.

На той жа сустрэчы беларускі кіраўнік заявіў, што для правядзення перамен і рэформаў у нашай краіне няма патрэбных грошай. Ён мяркуе, што неабходны нават не сотні мільярдаў долараў, а, магчыма, цэлы трыльён!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі