Лукашэнка легалізаваў у Беларусі онлайн-казіно

Лукашэнка легалізаваў у Беларусі онлайн-казіно

У Беларусі афіцыйна легалізаваныя онлайн-казіно. Адпаведны ўказ 7 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае тэлеканал АНТ.

Згодна з указам, займацца такой дзейнасцю можна толькі пры наяўнасці ліцэнзіі. Акрамя таго, неабходна мець гарантыйны дэпазіт на спецыяльным рахунку, які будзе выкарыстоўвацца для выплаты выйгрышаў і разлікаў з бюджэтам пры банкруцтве арганізатара азартных гульняў у інтэрнэце. 

Падатковыя органы павінны атрымаць аддалены доступ да онлайн-казіно і падключыць яго да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, каб кантраляваць абарачэнні.

Гульцоў у такіх установах будуць ідэнтыфікаваць. Дарэчы, узрост тых, хто можа наведваць гульнявыя ўстановы, уключаючы віртуальныя, павышаны з 18 да 21 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі