Вы тут

Лукашэнка і Пуцін 4 лістапада пагавораць, але па відэасувязі

Аляксандр Лукашэнка зноў убачыць прэзідэнта РФ толькі на экране / Reuters

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 4 лістапада пагавораць, але па відэасувязі. Менавіта ў такім фармаце пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзідэнта РФ.

Раней меркавалася, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца. На ёй планавалася падпісаць саюзныя праграмы, якія рыхтаваліся так "пакутліва". Аднак падзеі восені 2021-га (сітуацыя з "КП у Беларусі", некаторыя заявы Аляксандра Лукашэнкі і яго прапагандыстаў) зрабілі яе малаверагоднай. СМІ пачалі выказваць здагадкі, што сустрэча можа прайсці ў анлайн-фармаце, і, адпаведна, падпісанне не адбудзецца. А Пяскоў гаварыў, што фармат зносін кіраўнікоў Беларусі і Расіі будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Як вядома, Лукашэнка апошнім часам шмат ездзіў па бальніцах.

Тым не менш, у чацвер Лукашэнка заявіў, што чакае ад пасяджэння 4 лістапада "рашучага кроку" ў "інтэграцыі".

Уладзімір Пуцін пазбягае Аляксандра Лукашэнку? / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.