Лукашэнка і Мядзведзеў сёння сустрэнуцца ў замку "Маендорф"

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева сёння адбудзецца ў маскоўскім замку "Маендорф". Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Чакаецца, што будзе абмеркаванае "шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку па супрацоўніцтве ў эканамічнай і знешнепалітычнай галінах", інфармуе БЕЛТА.
"Радио Маяк" удакладняе, што Мядзведзеў і Лукашэнка абмяркуюць "стварэнне саюзнай дзяржавы", а таксама пастаўкі расійскага газу і электрычнасці ў Беларусь, супрацьдзеянне сусветнаму фінансаваму крызісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі