Лукашэнка хоча дастаць мільярд долараў з космасу

Прыбыткі ад працы прадпрыемстваў касмічнай галіны Беларусі ў перспектыве павінны дасягнуць 1 мільярда долараў, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе сённяшняга візіта ААТ “Пеленг”. Ён даручыў абраць кірункі дзейнасці ў гэтай сферы з ліку перадавых, каб імі займаліся таленавітыя спецыялісты. Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава абавязкова будзе ўкладаць неабходныя сродкі ў развіццё гэтай падгаліны і спрыяць пашырэнню кірункаў вытворчасці касмічнай тэхнікі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Прадпрыемства “Пеленг” спецыялізуецца збольшага на стварэнні прыбораў грамадзянскага прызначэння. Тут таксама займаюцца распрацоўкамі ў сферы касмічных тэхналогій, выпускам сістэм навядзення, касмічнай тапаграфічнай здымачнай апаратуры і інш. У прыватнасці, прадпрыемства стварыла абсталяванне для беларускага касмічнага апарата БелКА, запусціць які плануюць у першым квартале 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі