Лукашэнка гатовы правесці выбары на Данбасе

Фота: Reuters / Vasily Fedosenko
Фота: Reuters / Vasily Fedosenko

Сёння ў рэгіёне існуе буйны палітычны і эканамічны заказ на эскалацыю напружанасці. Аб гэтым кіраўнік Беларусі заявіў на адкрыцці сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі ў Мінску.

У пачатку сустрэчы Лукашэнка сказаў, што на сённяшні дзень няма больш важнага пытання, чым захаванне міру на планеце. Вялікую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў канфлікту на ўсходзе Украіны.

"На жаль, вымушаны пагадзіцца з высновамі апошняга дакладу Мюнхенскай канферэнцыі аб тым, што наша планета "падышла да краю прорвы, за якой знаходзіцца глабальны канфлікт". Канфрантацыя стала адным з вызначальных фактараў развіцця міжнародных адносін, у тым ліку і ў нашым рэгіёне. "Тлеючы канфлікт", а па сутнасці няспынная вайна на Данбасе - гэта вайна тут, у нашай з вамі Еўропе", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён заявіў аб тым, што ўкраінскі канфлікт — ключавое пытанне бяспекі ў рэгіёне. На яго думку, з гэтай праблемай не спраўляецца ні "Нармандская чацвёрка", ні місія АБСЕ ў Украіне, ні Трохкантактная група, ні фармат "Волкер — Суркоў". Лукашэнка звярнуў увагу, што прайшло ўжо 3,5 гады з моманту падпісання "нармандскай чацвёркай" Мінскіх пагадненняў, аднак ні адзін пункт так і не быў цалкам рэалізаваны. Тым часам ва Украіну, паводле слоў Лукашэнкі, завозяць сучасную зброю, а Беларусь прыняла 160 тысяч украінскіх перасяленцаў.

На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна весці далейшы пошук ўзаемапрымальнага рашэння па размяшчэнні на Данбасе міратворцаў. Магчыма, разгледзець варыянт размяшчэння сумеснай місіі ААН і АБСЕ ва Украіне. А таксама актывізаваць працу ў "нармандскім фармаце".

"Беларусь — невялікая дзяржава, але мы гатовыя ўносіць сваю лепту ў вырашэнне тых ці іншых канфліктаў. Што мы, у прынцыпе, ужо робім. Мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы. А таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з'яўляюцца неад'емнай часткай Украіны .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі