Лукашэнка: Галоўнае маё ўражанне сёння — агідныя мы людзі

Лукашэнка: Галоўнае маё ўражанне сёння — агідныя мы людзі

Падчас паездкі ў Аршанскі раён Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці льняной галіны і перапрацоўцы лёну, паведамляе яго прэс-служба.

Ён заявіў, што рашэнне аб развіцці льняной галіны ў Беларусі прынятае даўно і цяпер позна спрачацца, ці правільным яно было. "Я лічыў, лічу, а зараз і вы пераканаліся ў тым, што мы зрабілі правільна", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён раскрытыкаваў неэфектыўнасць працы ў гэтай галіне. "Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння — агідныя мы людзі. Любіць трэба сваю краіну. І любоў павінна выяўляцца не ў балбатні і словах, а ў справах", — патлумачыў Лукашэнка.

Раней лён апрацоўвалі многія краіны, і тады Беларусь была на шостым-сёмым месцы ў свеце, паведаміў кіраўнік дзяржавы. "А цяпер апынуліся на другім месцы. Францыя яшчэ трошкі варушыцца па вытворчасці лёну, толькі якасна ў адрозненне ад нас. Кітай згарнуў вытворчасць, засталося зусім трошкі. Ільнаводства ў Расіі загнулася цалкам".

Між тым у свеце попыт на прадукцыю з лёну толькі расце. "Ільняныя тканіны — гэта выратаванне для нас. Свет даўно зразумеў, асабліва Еўропа: лёну быць. А лік вытворцаў памяншаецца. Дык правільна мы зрабілі, што калісьці заняліся мадэрнізацыяй вытворчасці, асабліва на гэтым ільнокамбінаце?" — задаўся рытарычным пытаннем Лукашэнка. І сам пацвердзіў, што гэтае рашэнне было правільным. "Здавалася б, чаго ў мяне такія паганы настрой? Таму што мы пачварна ставімся да гэтага", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі