Лукашэнка: эканоміка і гандаль выкарыстоўваюцца як інструмент варожага напрамку

Лукашэнка: эканоміка і гандаль выкарыстоўваюцца як інструмент варожага напрамку

Эканоміка і гандаль у свеце выкарыстоўваюцца як інструмент варожага напрамку. Пра гэта на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва заявіў Аляксандр Лукашэнка, піша tazabek.kg.

На думку беларускага кіраўніка, пры барацьбе з глабальнымі пагрозамі рэсурсаў асобна ўзятых дзяржаў (нават такіх буйных, як Расія, Індыя ці Кітай) не хопіць. Таму міжнародная супраца набывае вялікую значнасць.

Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна актыўна выступае за стварэнне адзінай еўразійскай эканамічнай прасторы. "Разам з тым, на нашу думку, мы павінны быць больш актыўнымі ў распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў, важных для нашых дзяржаў у сферах харчовай бяспекі, транспарту, лагістыкі, энергетыкі, інавацыйных тэхналогій. Дарэчы, пра гэта казалі ўсе члены ШАС. Важна пры гэтым, каб якая ўзаемазалежнасць была фактарам поспеху, а не перашкод", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі