Лукашэнка даручыў падключаць вайсковых медыкаў

Лукашэнка даручыў падключаць вайсковых медыкаў

У пятніцу падчас наведвання Смалявіцкага раёна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва ўмовах барацьбы з каранавірусам у баку засталіся вайсковыя медыкі, сярод якіх ёсць вірусолагі і інфекцыяністы. "Трэба іх падключаць, цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Няхай яны паглядзяць, як працуюць грамадзянскія медыкі".

Адпаведнае даручэнне Лукашэнка даў і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергяенку, і дзяржсакратару Саўбеза Андрэю Раўкову.

"Калі трэба, і пракантралююць, і дапамогуць, — працягваў развіваць тэму пра вайсковых медыкаў Аляксандр Лукашэнка. — І самае галоўнае — яны таксама будуць у гэтай тэме, навучацца... Гэта для іх пэўная вучоба, а для мяне значная дапамога і кантроль".

На сённяшні дзень лекары спраўляюцца з сітуацыяй, таму студэнтаў-медыкаў прыцягваць да барацьбы з каранавірусам не плануецца, падкрэсліў Лукашэнка. "Катастрофы ў нас ніякай няма", — сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі