Вы тут

Лукашэнка даручыў дзяржкантролю паглядзець на даўгабуды і "таго-сяго правучыць"

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву навесці парадак з даўгабудамі ў Мінску і абласцях. "Трэба паглядзець на некаторыя такія даўгабуды і таго-сяго правучыць або навучыць. Калі яны ўзялі і не жадаюць будаваць, выключыць гэтыя ўчасткі, каб непанадна іншым было", — заявіў кіраўнік дзяржавы падчаас інспекцыі МКАД 24 траўня.

"Узяў ўчастак — ідзі будуй. Не хочаш — вярні назад з поўнай адказнасцю за тое, што ты не зрабіў таго, для чаго атрымліваў гэты ўчастак", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, будаўніцтва і знешняе добраўпарадкаванне аб'ектаў у Беларусі не павінна займаць больш за тры гады. "Гэта тычыцца і дамоў, і іншых аб'ектаў, якія будуем", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.