Лукашэнка: Беларусь вітае ініцыятыву "Ўсходняе партнёрства"

Беларусь вітае ініцыятыву Еўрапейскага саюза "Ўсходняе партнёрства". Пра гэта заявіў 2 лютага Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю еўрапейскаму інфармацыйнаму тэлеканалу "Еўраньюс". Ён назваў ініцыятыву прагматычным, разумным і своечасовым крокам ЕС.

Нагадаем, што ўдзел у палітыцы Ўсходняга партнёрства Еўракамісія прапаноўвае шасці постсавецкім краінам: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне. Ім, у прыватнасці, прапанаваная дамова аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая павінна стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынку. Мэта палітыкі Ўсходняга партнёрства — істотна пашырыць пакет магчымых прапаноў шасці краінам.

У якасці перспектываў разглядаецца адмена візавага рэжыму і стварэнне зоны вольнага гандлю. Паўнавартасны ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Ўсходняе партнёрства" пакуль пад пытаннем. Рашэнне аб гэтым будзе прымацца ўвесну ў залежнасці ад дэмакратычнага прагрэсу краіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі