Лукашэнка: Беларусь і Італія будуць супрацоўнічаць дзяржавамі і кампаніямі

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Беларусь і Італія актывізуюць супрацоўніцтва не толькі паміж дзяржавамі, але і паміж кампаніямі. Пра гэта ён заявіў 30 лістапада на сустрэчы са старшынём Савета міністраў Італіі Сільвіё Берлусконі. Як паведамляе БЕЛТА, італьянскі бок прапаноўвае падзяліцца з Беларуссю ноў-хаў па будаўніцтве "хуткіх" дамоў. "Я ведаю, цяпер у вашай краіне актыўна ўзводзіцца новае жыллё, — адзначыў Сільвіё Берлусконі. — І мы можам быць карысныя для вас наяўнымі ў нас ноў-хаў, якія дазваляюць у кароткія тэрміны будаваць жытло з даволі высокім узроўнем якасці".

Як прыклад працы такіх тэхналогій Сільвіё Берлусконі распавёў, што ў Італіі штотыдзень даецца па 300 дамоў людзям, якія страцілі жытло з прычыны землятрусу ў вобласці Абруцца. "Гэта выдатныя дамы з высокай якасцю. А будуецца такі дом толькі некалькі месяцаў", — адзначыў прэм'ер-міністр Італіі.

"Адной з найважных тэм, якія мы можам закрануць у нашай сённяшняй гутарцы, стане арганізацыя місіі італьянскіх прадпрымальнікаў у Беларусі, — сказаў Сільвіё Берлусконі. — Лічу, я змагу яе ўзначаліць".

Кажучы аб перспектывах візіту італьянскай місіі прадпрымальнікаў у Беларусь, кіраўнік італьянскага ўраду падкрэсліў, што ўжо сёння можна абмеркаваць пэўныя пытанні. Берлусконі нагадаў, што некалі ён узначальваў канфедэрацыю італьянскіх прамыслоўцаў "Конфіндустрыя", таму ён сам хоча вызначыць пэўных прадпрымальнікаў, гатовых працаваць з Беларуссю па вызначаных напрамках.

Берлусконі нагадаў, што ён прыехаў, каб падпісаць вельмі важны для двух краін дакумент пра эканамічнае супрацоўніцтва. Акрамя таго, ён адзначыў значнасць іншага подпісанага дакумента — Мемарандума аб паразуменні паміж урадам Беларусі і канцэрнам "Фінмеканіка С.П.А." аб супрацоўніцтве ў сферы транспарту, энергетыкі, космасу, бяспекі і сістэм бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі