Лукашэнка: Багдановіч, Караткевіч, Быкаў – крыніца нацыянальнага гонару

Адсутнасць цэнзуры не спарадзіла вялікай літаратуры, а свабода раскалола пісьменніцкую супольнасць, заявіў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы сёння сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі. Лукашэнка нагадаў, што ў савецкі час у коле творчай інтэлігенцыі было прынята скардзіцца на ціскі цэнзуры, паведамляе БелТА.

"Аднак воля не спарадзіла вялікай літаратуры, а прывяла да расколу пісьменніцкай супольнасці. Што гэта - тупік? Або ў вас ёсць надзея на аднаўленне адзінага творчага поля?" - пацікавіўся Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што не верыць "у наступ змяркання літаратурнай эпохі ў Беларусі". "У жыцці нашага народа літаратура заўсёды была сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Нездарма паэзія і проза Купалы і Коласа, Багдановіча і Мележа, Караткевіча і Быкава з'яўляюцца крыніцай нацыянальнага гонару многіх пакаленняў беларусаў. Чаму найвышэйшая планка, паднятая нашымі вялікімі пісьменнікамі, не адпавядае сённяшняму стане літаратурнага працэсу?"- сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі