Лукашэнка атрымаў сотні лістоў з патрабаваннем вызвалення Казуліна

Сумесная акцыя ініцыятывы "Вольная Беларусь" і "Amnesty International" за вызваленне Аляксандра Казуліна прайшла ў Польшчы, Францыі і Галандыі.  У яе рамках былі напісаныя лісты да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем вызвалення палітвязня. Зварот падпісалі сусветнавядомыя грамадскія дзеячы: Збігнеў Бжэзінскі, Адам Міхнік, Андрэ Глюксман, Сяргей Кавалёў, Міраслаў Мірановіч, Марэк Эдэльман і іншыя.

Было напісана больш за 400 лістоў, якія ў бліжэйшыя дні праз пошту накіруюць у адміністрацыю Лукашэнкі. Толькі з інтэрнэт-партала "Вольнай Беларусі" было даслана больш за 500 электронных лістоў.

Як паведамляе сайт kozylin.com, працэс збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Казуліна стаў адным з сюжэтаў праграмы «Panorama» 2-га канала польскай тэлевізіі, а таксама знайшоў адлюстраванне ў матэрыялах вядучых польскіх газет. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі