Лукашэнка атрымаў не медаль Папы Рымскага, а сувенір

Медаль Папы Рымскага атрымаў Аляксандр Лукашэнка ў Мінску з рук кардынала Вальтэра Каспера, паведаміла ў панядзелак БЕЛТА. Старшыня Папскага Савета па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству адзначыў, што перадае Лукашэнку "дабраславенне" яго "дзяржаўнай дзейнасці ў імя міру і людзей". Аднак, як патлумачыў Радыё Свабода прэс-сакратар Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня, гэтая інфармацыя не зусім дакладная. Насамрэч, кіраўніку Беларусі перадалі сувенір у выглядзе медаля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі