Лукашэнка адправіў за мяжу падзяку за дапамогу ў вызваленні беларуса ў Лівіі

Лукашэнка адправіў за мяжу падзяку за дапамогу ў вызваленні беларуса ў Лівіі

Аляксандр Лукашэнка адправіў за мяжу падзяку за дапамогу ў вызваленні ў Лівіі былога спецназаўца з Беларусі Вячаслава Качуры. Да гэтага спрычыніўся кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, спадчынны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян. Лукашэнка адзначыў іх асабісты ўнёсак у гэтую справу. Як стала вядома, з Кадыравым Лукашэнка яе абмеркаваў у верасні 2017-га ў Мінску.

Вячаслаў Качура — былы начальнік штабу 334-га асобнага атрада спецназу ГРУ СССР, ваяваў у Афганістане. У Лівіі ён апынуўся ў 2011 годзе ў складзе групы ваенных спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Ужо праз два месяцы пасля падзення рэжыму Кадафі ўсіх іх затрымалі новыя ўлады і кінулі ў турму, абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з былым рэжымам. Частку затрыманых раней удалося вызваліць, але Качура заставаўся ў зняволенні. Ён ужо прыляцеў у Мінск, дзе яго сустракалі сын і дачка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі