Лукашэнка абураны вынікам футбольнага матчу Беларусь — Малдова

Лукашэнка абураны вынікам футбольнага матчу Беларусь — Малдова

Аляксандр Лукашэнка абураны вынікам футбольнага матчу Лігі нацый паміж зборнымі Беларусі і Малдовы. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, старшынёй Беларускай федэрацыі футбола.

Як вядома, у панядзелак на мінскім стадыёне "Дынама" была зафіксаваная нічыя 0:0. У выніку ў нашай групе на першае месца зноў выйшла зборная Люксембурга (9 ачкоў), Беларусь толькі другая (8 ачкоў). 15 лістапада беларусы згуляюць з Люксембургам у гасцях і ім трэба будзе перамагаць.

"У футбол ты ўчора парадаваў краіну так, што далей няма куды, гаварыў Аляксандр Лукашэнка Сяргею Румасу. — Калі мы не можам з Малдовай гуляць... Я не хачу прынізіць Малдову, малайцы хлопцы: выйшлі, зубы сціснулі і гулялі, як трэба. А нашыя як заўсёды. Вельмі шкада".

Лукашэнка лічыць, што трэба прымаць дадатковыя меры па развіцці футболу ў нашай краіне. "Бо гэты добры ўсплёск, які адбыўся, заўтра згасне, і вы будзеце на ўзроўні дынамаўскіх хакеістаў гуляць", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. Як вядома, ХК "Дынама-Мінск" — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад" КХЛ, каманда прайграла шэсць матчаў запар. У аўторак дынамаўцы прымаюць маскоўскае "Дынама", пачатак у 19:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі