Лукашэнка абураны, што на дарогах здараюцца аварыі з удзелам міліцыянераў

Лукашэнка абураны, што на дарогах здараюцца аварыі з удзелам міліцыянераў

Аляксандр Лукашэнка абураны, што на дарогах здараюцца аварыі з удзелам міліцыянераў. “Пра які аўтарытэт міліцыі можна тады гаварыць?”, — спытаў кіраўнік дзяржавы ў прысутных на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, якое прайшло 13 лютага.

“Пытанне да міністра [унутраных спраў Ігара Шуневіча]: у чым справа? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Якія меры прымаюцца па выкараненні такіх фактаў”.

Ці даў на нарадзе нейкі адказ Шуневіч, пакуль невядома. Але праблема сапраўды актуальная. У пачатку лютага 22-гадовы міліцыянер на аўтамабілі збіў двух падлеткаў у Глуску. Летась падобныя выпадкі здараліся ў розных рэгіёнах нашай краіны. Быў асуджаны на 7 гадоў калоніі начальнік ДАІ Баранавічаў, які п’яны на машыне збіў 36-гадовую жанчыну. Жанчына трапіла пад аўтамабіль намесніка начальніка гродзенскай міліцыі ў Бярозаўцы ў Лідскім раёне. Больш фактаў гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі