Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным праблему няякаснай расійскай нафты

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным праблему няякаснай расійскай нафты

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным праблему пастаўкі  няякаснай нафты на беларускія НПЗ. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Паводве яе словаў, Лукашэнка адразу па вяртанні з Кітая правёў з ёй сустрэчу. Кіраўнік Беларусі паведаміў, што сустракаўся з Пуціным. Расійскі прэзідэнт запэўніў, што гэтае пытанне будзе самым сур’ёзным чынам расследаванае, будзе дадзеная прынцыповая ацэнка сітуацыі, паведамляе БЕЛТА.

Сёння на ААТ “Нафтане” разгледзяць вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, стан рынкаў нафтапрадуктаў і выкананне інвестыцыйных праектаў прадпрыемства. Наталля Качанава абраная старшынёй назіральнага савета "Нафтана".

Рэзкае пагаршэнне якасці расійскай нафты беларускія НПЗ зафіксавалі болей за тыдзень таму. Прыем гэтай сыравіны спынілі Беларусь, Польшча, Нямеччына і шэраг іншых краінаў. Расійская кампанія “Транснафта” заявіла, што адбыўся "укід хлорарганічных злучэнняў". І зроблена гэта было праз "вузел уліку", які належыць прыватнай структуры "Самаратранснафта-Тэрмінал". Яна здзяйсняе прыём нафты і аналізуе яе якасць. Па факце наўмыснага забруджання нафты распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі