“Lordi” былі даражэйшыя за Руслану, хоць спявалі пад фанеру

Па ўмовах кантракту “Lordi”, як пераможцы Еўрабачання, за год абавязаны наведаць хаця б адну краіну, якая рыхтуецца да ўдзелу ў еўрапейскім конкурсе. У гэтым годзе музыкі абралі Беларусь. Еўрарадыё вырашыла даведацца, на якіх умовах гурт выступаў перад беларускімі гледачамі.
Аляксандр Ціхановіч: “Яна вымушаны прыехаць, і яны прыязджаюць. Аднак не бясплатна. Яны могуць выбіраць, куды прыехаць, аднак ганарар павінен быць прымальны”.

Нягледзячы на ўсю “прымальнасць”, па словах Ціхановіча, ганарар “Lordi” быў большым, чым пераможцы “Еўрабачанне – 2006” Русланы. Яна, дарэчы, адзіная з усіх гасцей, хто спяваў жыўцом, а не пад фанеру.

Аляксандр Ціхановіч: “У нас умовы такія, яны пыталі, трэба жыўцом пець ці пад фанаграму. І мы сказалі ўсім, што ўсе госці могуць спяваць як хочуць. Хто хоча "ў плюс" — калі ласка, "у плюс", хто хоча "ў мінус" – "у мінус". Для тэлебачання нам нават і лепей было "ў плюс”.

Нагадаем, што акрамя Русланы і “Lordi” ў Палацы спорту выступалі ўдзельнікі Еўрабачання розных гадоў: Наталля Падольская і пераможца конкурсу 2003 года турчанка Сертаб.

У мінулым годзе галоўны адборачны канцэрт абышоўся Белтэлерадыёкампаніі прыкладна ў 200 тысяч долараў, па словах Аляксандр Ціхановіч, у гэтым годзе сума была не меншай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі