Л.Козік на першамайскім мітынгу казаў пра падтрымку прэзідэнцкага курсу

На афіцыйным святкаванні Першамая каля Нацыянальнай бібліятэкі выступіў старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Ён адзначыў, што мітынг накіраваны на падтрымку курсу краўніка Беларусі на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі.  Прафсаюзны лідэр паведаміў, што ў ФПБ уваходзяць 28 прафсюзаў, якія аб'ядноўваюць больш за 4 мільёны чалавек.

Козік падтрымаў рашэнне А.Лукашэнкі давесці да 2010 году зарплату да ўзроўня ў 700 долараў. Нагадаем, што такую лічбу кіраўнік Беларусі назваў у сёлетнім пасланні беларускаму народу падчас нядаўняга выступу ў Нацыянальным сходзе.

У першамайскім мітынгу ўдзельнічалі больш за тры тысячы чалавек — актывісты ФПБ і адпачывальнікі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі